Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ наведалі Бярозу
Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ Брыгіта Хойер з Нямеччыны і Корнэліс Куйман з Галандыі наведалі Бярозу. Іх цікавіла, як у раёне праходзіць падрыхтоўка да выбараў. Для атрымання аб’ектыўнай усебаковай інфармацыі назіральнікі сустрэліся як з афіцыйнымі асобамі Бярозаўскага райвыканкама і раённай выбарчай камісіі, так і з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".
Карнэліс Куйман, які быў у Беларусі на выбарах у 2008 годзе, пацікавіўся ў дэмакратаў, ці шмат зменаў адбылося ў цяперашняй выбарчай кампаніі. Ад прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці назіральнікі даведаліся пра тое, што ва ўчастковыя камісіі з 15 прадстаўнікоў ад партыі БНФ уключаны толькі 5. Што намаганні выбаршчыкаў з тым, каб сваіх прадстаўнікоў Тамару Шчапёткіну і Сяржука Русецкага бачыць сябрамі раённай або ўчастковай выбарчай камісіі, былі праігнараваны мясцовымі ўладамі і г.д.