У Ліверпулі пройдзе другі паўфінал "Еўрабачання-2023". Дзе паглядзець?

Прадстаўніца Польшчы Blanka / EBU / eurovision.tv
Прадстаўніца Польшчы Blanka / EBU / eurovision.tv

Другі паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2023" пройдзе ў Ліверпулі 11 траўня. Прамы эфір шоу пачнецца ў 22:00 па беларускім часе, у цэлым шоу зойме каля дзвюх гадзін. За гэты час на сцэну падымуцца прадстаўнікі 16 краін-удзельніц конкурсу, а таксама выступяць запрошаныя госці.

Глядзець прамы эфір другога паўфіналу "Еўрабачання-2023" можна дзякуючы Youtube-трансляцыі арганізатараў (устаўляем плэер ніжэй).

Анлайн-трансляцыя другога паўфіналу "Еўрабачання" / Eurovision Song Contest

Вось хто будзе выступаць у другім паўфінале "Еўрабачання" (у парадку выхаду на сцэну):

  1. Данія: Reiley — Breaking My Heart
  2. Арменія: Brunette — Future Lover
  3. Румынія: Theodor Andrei — D.G.T. (Off and on)
  4. Эстонія: Alika — Bridges
  5. Бельгія: Gustaph — Because of You
  6. Кіпр: Andrew Lambrou — Break a Broken Heart
  7. Ісландыя: Diljá — Power
  8. Грэцыя: Victor Vernicos — What They Say
  9. Польшча: Blanka — Solo
  10. Славенія: Joker Out — Carpe diem
  11. Грузія: Iru — Echo
  12. Сан-Марына: Piqued Jacks — Like an Animal
  13. Аўстрыя: Teya & Salena — Who the Hell is Edgar?
  14. Албанія: Albina & Familja Kelmendi — Duje
  15. Літва: Monika Linkyte — Stay
  16. Аўстралія: Voyager — Promise

Паводле вынікаў другога паўфіналу ў фінал "Еўрабачання-2023", які пройдзе ў суботу 13 траўня, выйдуць яшчэ 10 выканаўцаў. Першая дзясятка шчасліўчыкаў была названая паводле вынікаў паўфіналу, які адбыўся 9 траўня.

Фаварытамі "Еўрабачання" букмекеры на цяперашні момант называюць прадстаўнікоў Швецыі і Фінляндыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі