Дзяўчаты з Femen распрануліся перад нямецкім бургамістрам (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ў аўторак вечарам у Гамбургу.
Бургамістар гэтага горада Олаф Шольц праводзіў сустрэчу з насельніцтвам, якая была прысвечаная праблеме мігрантаў. Улады Гамбурга апошнім часам узмацнілі кантроль за цёмнаскурымі ўцекачамі, правяраюць іх дакументы, паліцыя затрымлівае некаторых з гэтых людзей. Femen выступілі ў абарону мігрантаў і супраць "расісцкіх сродкаў кантролю" за імі.
Падчас выступу бургамістра да яго падбеглі тры дзяўчыны, аголеныя па пояс. "Сорам, Шольц!" — крычалі яны. Ахова адцягнула дзяўчат і вывела іх з будынка.
Фота — femen.org, bild.de