У Кіеве жорстка збіты ідэолаг FEMEN
У арганізацыі называюць вінаватымі спецслужбы — украінскія, беларускія або расійскія.
Палітолага жаночага руху FEMEN Віктара Свяцкага жорстка збілі ўвечары 24 ліпеня. Яму моцна разбілі твар, выбілі зубы, ён страціў шмат крыві. Свяцкага даставілі ў лякарню хуткай дапамогі.
У арганізацыі звяртаюць увагу, што напад на Свяцкага адбыўся напярэдадні візіту ў Кіеў патрыярха РПЦ Кірыла, а таксама прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
FEMEN падазраюць, што дзейнічалі спецслужбы, бо нічога з матэрыяльных каштоўнасцяў у Свяцкага нападнікі не забралі. Акрамя таго, актывісткам руху прыгразілі падобнай расправай, калі яны паспрабуюць перашкозіць масавым гулянням з нагоды 1025-годдзя хрышчэння Русі.
Лідарка руху Ганна Гуцол і актывістка Аляксандра Шаўчэнка кажуць, што 24 ліпеня за імі сачылі невядомыя цягам дня.
Фота — femen.org