Аголеныя актывісткі Femen напалі на жанчыну-палітыка (фота, відэа)

Лідарка праварадыкальнай партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пэн наведала мясцовы рынак, дзе сустракалася з людзьмі. У гэты момант да яе і рынуліся двое дзяўчат, аголеных па пояс. Яны заклікалі вядомага французскага палітыка адмовіцца ад "фашысцкіх ідэяў".



Адразу ж актывістак Femen схапілі і адвялі ў бок ахоўнікі Марын Ле Пэн. Сама лідарка "Нацыянальнага фронту" на іх нават не азірнулася.



На сваім сайце рух Femen прапануе Ле Пэн "руку дапамогі ў супрацьстаянні фашысцкім ідэям" ды заклікае яе пакаяцца, адмовіцца ад "экстрэмізму" і заняцца... сэкстрэмізмам.



Фота — AFP, femen.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі