FEMEN у Літве зладзілі акцыю за еўраінтэграцыю Украіны (фота)
Праўда, да выстаўнага цэнтра Litexpo, дзе працягваецца саміт Усходняга партнёрства, актывісткам FEMEN падысці не ўдалося.
Як паведамляе ru.delfi.lt, адну з актывістак FEMEN затрымала паліцыя. Хутчэй за ўсё, праваахоўнікі мелі інфармацыю пра запланаваную акцыю і дзяжурылі побач.
Актывістка FEMEN скардзілася, што дрэнна пачуваецца, прасіла пра медыцынскую дапамогу. Калі прыбылі медыкі, дзяўчына агаліла грудзі і выказала звычайны для FEMEN пратэст. Рэакцыя паліцыі была імгненнай. Паліцыянты затрымалі актывістку FEMEN і павезлі ад выстаўнага цэнтра Litexpo.
Дзяўчыну з аголенымі грудзьмі суцішвала група паліцыянтаў. Яны пасадзілі яе ў паліцэйскі аўтобус. Актывістку FEMEN завезлі ў камісарыят паліцыі. Там на яе, хутчэй за ўсё, складуць пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.
Фота — ru.delfi.lt