Экс-кіраўніка офіса ААН у Беларусі падазраюць у сэксуальных дамаганнях

Санака Самарасінха / БЕЛТА
Санака Самарасінха / БЕЛТА

Пастаяннага каардынатара ААН на Фіджы, Саламонавых выспах, Тонга, Тувалу і Вануату Санаку Самарасінху адправілі ў адміністрацыйны адпачынак. Нагодай сталі скаргі на магчымыя нездавальняючыя паводзіны чыноўніка, піша выданне RNZ Pacific.

У чым сутнасць скаргаў, у рэгіянальным офісе ААН казаць адмовіліся. Але журналіст RNZ Pacific Кельвін Энтані распавёў для выдання Asia Pacific Report, што гаворка ідзе пра абвінавачванне ў сэксуальных дамаганнях. Па словах журналіста, адзін з эпізодаў адбыўся на афіцыйным дыпламатычным прыёме ў Вярхоўнай камісіі Новай Зеландыі на Фіджы ў лютым гэтага года. На гэтым прыёме міжнародны чыноўнік выпіў і дамагаўся заяўніка.

Санака Самарасінха адмовіўся каментаваць абвінавачванні, спаслаўшыся на правілы ААН. "Хоць я вельмі хачу адказаць больш поўна, правілы ААН забараняюць мне рабіць гэта як супрацоўніку. Таму, калі ласка, звярніцеся ў офіс ААН", сказаў ён журналістам.

Раней Самарасінха працаваў у Беларусі. З 2015 па 2018 гады займаў пасаду пастаяннага каардынатара ААН / пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі. І ў нашай краіне таксама здараліся падобныя эпізоды, але мясцовы персанал не адважваўся апублікаваць факты, піша Reform.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі