Экс-палітзняволеная Наталля Хершэ змагла вярнуць сваю котку

Наталля Хершэ і котка Шанэль / facebook.com/natallia.hersche
Наталля Хершэ і котка Шанэль / facebook.com/natallia.hersche

Былая палітзняволеная грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Наталля Хершэ змагла вярнуць адну з сваіх котак. Пасля вяртання з Беларусі яна спрабавала вярнуць гадаванцаў, нават звярталася да міравага суддзі, але пакуль да яе вярнулася толькі адна котка.

"Дарагія мае сябры, знаёмыя і незнаёмыя, ад усяго сэрца дзякую вам за дапамогу ў зборы сродкаў. Шанэль зноў са мной з учарашняга дня", — напісала Наталля Хершэ ў сацсетках.

У Хершэ было тры коткі пароды брытанская караткашэрсная. За імі каля года прыглядаў яе знаёмы Рыхтэр, "а потым у яго паўсталі пэўныя жыццёвыя абставіны, і ён не мог іх пакінуць", расказала Хершэ журналістам. Адну котку Рыхтэр адвёз да свайго сябра Рыхі, а дзвюх іншых — да сябра Антонія. Антонія ў сваю чаргу паспеў прадаць адну з котак за сімвалічную суму ў 100 франкаў.

Калі Хершэ вярнулася ў Швейцарыю, яна адразу ж звязалася з новымі гаспадарамі котак. Але тыя адмовіліся вяртаць жывёл. Наталля звярталася нават да міравага суддзі, але дыялогу не склалася.

Атрымалася забраць толькі Шанэль, якая заставалася ў Рыхі. Праўда, Наталлі давялося заплаціць за ўтрыманне і аплаціць куплю новага кацяняці. Гэта каля 2 тысяч франкаў. Для яе гэта была істотная сума, таму, каб вярнуць котку, яна нават адкрывала збор сродкаў.

Нагадаем, Наталлю Хершэ затрымалі ў Беларусі восенню 2020 года падчас адной з акцый, абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку міліцыі і асудзілі на 2,5 года калоніі строгага рэжыму. Аднак дзякуючы намаганням швейцарскіх дыпламатаў у лютым 2022 года Наталлю вызвалілі, і яна паляцела ў Швейцарыю.

Экс-политзаключенная Наталья Херше смогла вернуть свою кошку
Коткі Наталлі Шанэль, Лілі і Сімба / Фота з архіву Наталлі Хершэ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі