Наталля Хершэ пра масавы ад'езд беларусаў з краіны

Пасадачны талон / pixabay
Пасадачны талон / pixabay

Калі Наталля Хершэ даведалася, як шмат людзей з'язджае з Беларусі, яна адчула шкадаванне.

Зрэшты, навіны пра ад'езд многіх беларусаў прыйшлі да яе не адразу. Інфармацыі пра тое, што адбываецца "па той бок плота", было мала.

"У мяне яшчэ былі надзеі, што ўсё не дарэмна: занадта шмат людзей, аб'яднаных адной мэтай. І ўвесь час я спадзявалася, што павінна адбыцца нешта пазітыўнае. Але калі мне сказалі, што адна з маіх знаёмых з'ехала, у мяне прамільгнула думка: дык што, усё дарэмна? Я і разумела, што людзі вымушаныя з'ехаць, і адчувала невялікае шкадаванне", — расказвае Наталля.

Яна прызнае, што даўно не сачыла за навінамі — выключаючы моманты, калі праходзіла міма тэлевізара ў гомельскай калоніі. Учора Наталля ўпершыню даведалася навіны пра сітуацыю на мяжы Украіны. Гэтыя навіны яе ўразілі.

Поўную версію гутаркі з Наталляй Хершэ, вызваленай на мінулым тыдні, глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё.

Поўная версія інтэрв'ю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі