Хершэ пра сваё раптоўнае вызваленне: я ўдзячная Швейцарыі, але мне сумна

Швейцарыя / pixabay
Швейцарыя / pixabay

Пытанні, звязаныя з раптоўным вызваленнем, выклікаюць у Наталлі Хершэ шырокі спектр эмоцый.

"Вельмі шматгранныя пачуцці. Не хочацца адчуваць сябе абмененай на нешта. Я, вядома, удзячная ўраду Швейцарыі за тое, колькі ўвагі было аддадзена маёй персоне, колькі прыкладзена намаганняў, каб мяне вызваліць. <...> Але тое, што адбылося цяпер, для мяне падобна да памілавання. Мне сумна", — кажа Хершэ.

Прашэнне прапаноўвалі пісаць у гомельскай калоніі. Там шчыра не разумелі, чаму яна адмаўляецца, матывавалі — бо столькі людзей былі б радыя скарыстацца такой магчымасцю.

"Я казала: я, вядома, хачу скарыстацца такой магчымасцю. Але мне не ўсё роўна, якой цаной. Я не магу напісаць памілаванне. Не буду пісаць памілаванне".

Цяпер сама сабе яна кажа, што Швейцарыя прызнае не Аляксандра Лукашэнку, а Рэспубліку Беларусь. І падкрэслівае, што не ведае, да якой ступені яна мае рацыю ў гэтым меркаванні.

Хершэ нагадвае, што ў Беларусі ўсё яшчэ знаходзяцца ў зняволенні сотні палітвязняў, і спадзяецца, што Швейцарыя прыкладзе намаганні для іх вызвалення.

Поўная версія інтэрв'ю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі