Экспертызай парнаграфіі зоймецца Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Экспертызай парнаграфіі зоймецца Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Ацэньваць, ці ёсць у тых або іншых матэрыялах элементы парнаграфіі, цяпер будзе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Пра гэта яго кіраўнік Андрэй Швед паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.

Па яго словах, нядаўна камітэт стаў займацца новым відам судовай экспертызы — культуралагічнай. "Яна запатрабаваная ў частцы вырашэння пытання — адносяцца тыя ці іншыя матэрыялы, або ўтрымліваюць тыя ці іншыя матэрыялы прыкметы парнаграфіі", — патлумачыў спецыяліст. 

Раней экспертую ацэнку на наяўнасць парнаграфіі давала Рэспубліканская экспертная камісія. Як кажа Швед, да такой ацэнкі прыцягваліся не эксперты і рабілі выснову падчас адкрытага судовага пасяджэння.

Экспертыза, якой будуць займацца ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз, па яго словах, закліканая цалкам выключыць усялякі суб'ектывізм у ацэнках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі