Еўракамісія абавязала Pornhub павысіць бяспеку карыстальнікаў
Тры буйныя порнасайты трапілі пад кантроль Еўракамісіі
Еўракамісія прызнала порнасайты Xvideos, Pornhub і Stripchat вельмі буйнымі анлайн-платформамі.
Гэта азначае, што яны трапляюць пад новыя правілы ЕС і абавязаныя павысіць бяспеку і абарону асноўных правоў карыстальнікаў.
Паведамляецца, што тры сайты штомесяц наведваюць больш за 45 мільёнаў карыстальнікаў з Еўрасаюза. Менавіта таму на іх накладаюцца абмежаванні ў адпаведнасці з законам аб лічбавых паслугах (DSA).
Цяпер гэтыя порнасайты абавязаныя процідзейнічаць распаўсюду матэрыялаў з сексуальным гвалтам над дзецьмі, абараняць дзяцей ад доступу да парнаграфічнага кантэнту, а таксама палепшыць празрыстасць і падсправаздачнасць (публікаваць справаздачы і забяспечыць знешні незалежны аўдыт ацэнкі рызык і захавання імі ўсіх абавязанняў).
Калі сайты не будуць прытрымлівацца гэтых правілаў, іх могуць аштрафаваць на суму да 6% іх агульнага прыбытку, перадае Бі-Бі-Сі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.