Гамяльчанка пяць гадоў здымала на продаж порна з сынам і дачкой

Дзіця, ілюстрацыйнае фота

Дзіця, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пяць гадоў гамяльчанка здымала порнаролікі з удзелам сваіх дзяцей дзеля заробку ў інтэрнэце. Пра гэты выпадак "Гомельскім ведамасцям" расказвае начальнік першага следчага аддзялення Гомельскага гараддзела Следчага камітэта Віктар Сецкі.

36-гадовая гамяльчанка прымушала сына і дачку ўдзельнічаць у порнасесіях для замежнікаў. На продажы порна за пяць гадоў яна зарабіла больш за 47 тысяч рублёў. У яе было больш за 300 кліентаў у розных краінах, якія атрымлівалі ад яе фота і відэа.

Пачала сваю дзейнасць жанчына ў 2018 годзе. Следства сцвярджае, што яна актыўна знаёмілася з мужчынамі з розных краін, актыўна перапісвалася з імі ў месенджарах і ў сацсетцы "ВКонтакте". Спярша яна перасылала ім за грошы проста парнаграфічныя фота і відэа. А потым жанчына даведалася, што дзіцячае порна аплочваецца даражэй і стала выкарыстоўваць сваіх дзяцей. У тым ліку яна арганізоўвала анлайн-трансляцыі.

"Бацька не ведаў пра гэтую злачынную дзейнасць маці, якая ўсяляк запалохвала дзяцей, калі яны адмаўляліся дапамагаць ёй у такім заробку. Жанчына пагражала, што яны застануцца без грошай, што пазбавяцца мабільных тэлефонаў і не пойдуць гуляць. Часам маці не размаўляла з дзецьмі некалькі дзён", — кажа Сецкі.

Гамяльчанку абвінавацілі па пяці артыкулах КК:

ч. 1 арт. 169 (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту);
ч. 3 арт. 343-1 (выкарыстанне заведама малалетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў з яго выявай);
ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелага, з пагрозай прымянення гвалту, з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелага, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга, у тым ліку паўторна);
ч. 2 арт. 343 (выраб з мэтай распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў);
ч. 2 арт. 343 (выраб і захоўванне з мэтай распаўсюду, распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, учыненыя з карыслівых меркаванняў).

Цяпер жанчына перабывае пад вартай. Крымінальная справа перададзеная пракурору Гомеля для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі