Ivashkevich wants 'common tactics' towards authorities
Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падаў на разгляд прэзідыума Аб’яднаных дэмакратычных сілаў праект пазіцыі, накіраваны на выпрацоўку адзінай тактыкі ў дачыненні да цяперашняй улады. Сутнасць прапановы палітыка зводзіцца да аднаго — адхілення Аляксандра Лукашэнкі ад улады, што, на яго думку, адкрые дзверы для далейшага развіцця Беларусі па ўсіх накірунках.
“Мы заяўляем, што пазітыўныя змены ў Беларусі магчымыя толькі пасля адхілення Лукашэнкі ад улады, бо менавіта ягонае дыктатарскае праўленне з’яўляецца галоўнай перашкодай для руху Беларусі ў кірунку еўрапейскай інтэграцыі, грамадскага прагрэсу і нацыянальна-культурнага адраджэння, матэрыяльнага дабрабыту ўсіх жыхароў Беларусі”, — распавёў Віктар Івашкевіч у размове з Еўрарадыё.
Палітык упэўнены, што перафарматаванне дэмакратычных сілаў краіны цяпер праходзіць не па прыкмеце “еўрапейскасці-нееўрапейскасці” апазіцыі, а па адносінах да цяперашняй улады. Вызначыўшы стратэгію адносінаў да рэжыму, сітуацыя ў апазіцыі, на думку Віктара Івашкевіча, аўтаматычна праясніцца: усім суб’ектам не толькі АДС, але і “Еўрапейскай кааліцыі”, і таму ж руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча давядзецца дакладна вызначацца.
Праект Івашкевіча прэзідыум АДС мае разгледзець 27 траўня ў Мінску.