Эштан: Сустрэча ў Мінску — магчымасць, якую нельга ўпусціць

Кэтрын Эштан лічыць, што Украіне неабходна наладжваць добрыя адносіны як з краінамі Еўрасаюза, так і з Расіяй. “Гэта ваша краіна, і вы прымаеце рашэнні, выбіраеце сваю будучыню. Вы выбралі свайго прэзідэнта і шлях, па якім ісці наперад. Вам патрэбныя добрыя адносіны з еўрапейскімі суседзямі і з Расіяй”, — цытуе вярхоўнага прадстаўніка ЕС ИТАР-ТАСС.

26 жніўня ў Мінску плануецца сустрэча ў фармаце Мытны саюз — ЕС — Украіна з удзелам Уладзіміра Пуціна, Пятра Парашэнкі, Аляксандра Лукашэнкі, Нурсултана Назарбаева, Кэтрын Эштан, а таксама віцэ-старшыні Еўракамісіі Гюнтэра Этынгера і еўракамісара па гандлі Карэла дэ Гюхта.

21 жніўня Пятро Парашэнка заявіў, што едзе ў Мінск дамаўляцца аб міры, бо “ўвесь свет стаміўся ад вайны”. Паводле Парашэнкі, на мінскай сустрэчы ён “заклікае забраць баевікоў з Украіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі