Еўрапейскі цэнтрабанк з 2018 года спыніць выпуск банкнот 500 еўра

Еўрапейскі цэнтрабанк з 2018 года спыніць выпуск банкнот 500 еўра

Еўрапейскі цэнтральны банк з 2018 года спыніць выпуск банкнот наміналам 500 еўра. Прычына — заклапочанасць банкіраў ЕЦБ, што такая купюра "можа садзейнічаць незаконнай дзейнасці".

Аднак купюры, якія знаходзяцца ў абароце, будуць працягваць выкарыстоўваць, як плацёжны сродак. Іх можна будзе абмяняць на працягу неабмежаванага часу.

Адначасова са спыненнем выпуску банкнот наміналам 500 еўра, Еўрапейскі цэнтрабанк увядзе ў абарот купюры вартасцю 100 і 200 еўра. Яны працягваюць серыю "Еўропа", якая была распачатая тры гады таму выпускам банкнот наміналам 5, 10 і 20 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі