Генеральны сакратар ААН гаварыў з Лукашэнкам пра амністыю палітвязняў

Сустрэча адбылася на просьбу Аляксандра Лукашэнкі

Сустрэча адбылася на просьбу Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by

4 ліпеня ў Астане падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбылася сустрэча генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша з Аляксандрам Лукашэнкам. Лукашэнкаўская прапаганда не паведаміла асноўную тэму іх размовы (прэс-служба Лукашэнкі паведаміла толькі, што размова вялася за зачыненымі дзвярыма), але пра яе напісала прэс-служба ААН.

"Генеральны сакратар выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, — адзначае un.org. — Ён выказаў пажаданне, каб учорашняя амністыя стала крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі".

У паведамленні адзначаецца, што сустрэча адбылася на просьбу Лукашэнкі, якому хацелася пагаварыць пра "мірныя прапановы" па Украіне. Пытанне палітвязняў і правоў чалавека відавочна ўзняў Гутэрыш, якому стала вядома пра выхад на волю ў РБ невялікай групы палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі