Еўрасаюз заклікае Расію не далучаць Крым

З такой заявай 17 сакавіка выступіла кіраўніца дыпламатыі Еўрасаюза Кэтрын Эштан. Яна выказала надзею, што "рашэнне, якое прыме Расія, будзе слушным, і мы будзем назіраць дээскалацыю крызісу".



У адваротным выпадку ЕС пагражае прыняць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расіі. Сёння ж Брусэль зацвердзіў "чорны спіс" чыноўнікаў і сілавікоў з 21 чалавека. Прычым гэта не толькі расіяне, але і былыя ўкраінскія чыноўнікі. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а іх актывы будуць заблакаваныя.



У той жа час Кэтрын Эштан адзначыла стрыманасць Украіны на дзеянні Расіі ў Крыме ды заклікала Кіеў і надалей трымацца такой пазіцыі. Эштан асудзіла незаконны крымскі рэферэндум, які "супярэчыць украінскай Канстытуцыі і быў праведзены ў прысутнасці войскаў", паведамляе УНІАН.



17 сакавіка стала вядома, што ЕС гатовы падпісаць палітычную ўмову аб асацыяцыі з Украінай у Брусэлі 21 сакавіка.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі