Футбольная зборная Беларусі прайграла славакам — 1:3 (відэа)

Каманда Георгія Кандрацьева паказала футбол лепшы, чым у гульні з украінцамі (паражэнне 0:2), але гэтага аказалася недастаткова. Рэалізаваць тыя нешматлікія моманты, якія ўдалося стварыць у другім тайме, беларусы доўгі час не маглі. А славакі на 65-й хвіліне правялі імклівую контратаку і Марэк Гамшык адкрывае лік. Толькі на 79-й Цімафей Калачоў забівае гол у адказ. Але надзеі на нічыю пахаваў усё той жа Гамшык, які на 84-й хвіліне зрабіў лік 2:1 на карысць гасцей, а ўжо ў даданыя хвіліны яны забілі і трэці гол — 3:1.

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Жаўноў, Мартыновіч, Шытаў (Стасевіч, 76), Вярхоўцаў, Бардачоў, Філіпенка (Палякоў, 55), Балановіч, Крывец, Брэсан (Гардзяйчук, 46), Калачоў (капітан), Драгун.

У іншых матчах групы С зборная Украіны перамагла Македонію — 1:0, а Іспанія ў гасцях разграміла Люксембург — 4:0. У групе лідыруе Славакія — 9 ачкоў, у Іспаніі і Украіны — па 6, у Македоніі — 3, у Люксембурга і Беларусі — па 1 ачку.

15 лістапада зборная Беларусі згуляе ў гасцях з Іспаніяй.

Лукашэнка пакрытыкаваў футбольную зборную (відэа)

Фота — БЕЛТА, Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі