Галоўчанка прывёз у Аман "нацыянальны здабытак"
Збор твораў Скарыны ў Амане
Раман Галоўчанка прывёз у Аман "нацыянальны здабытак". Прэм'ер-міністр РБ, які знаходзіўся ў гэтай краіне з афіцыйным візітам, перадаў у Нацыянальны музей Амана збор твораў Францыска Скарыны (факсімільнае выданне).
"Гэта наш нацыянальны здабытак. Факсімільнае выданне, як прынята казаць, збор твораў вялікага асветніка і гуманіста, нашага земляка Францыска Скарыны, — гаварыў Галоўчанка. — Мы сабралі ўсе яго вядомыя работы, якія былі надрукаваныя. Гэта жамчужына еўрапейскага кнігадрукавання. Мы вельмі хочам, каб гэтае выданне засталося тут, на аманскай зямлі, як сімвал унёску нашага народа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.