Генадзь Анішчанка прызначаны памочнікам прэм'ер-міністра РФ
Цяпер ужо былы галоўны санітарны ўрач Расіі, які забараняў беларускія малако і свініну, прадукты, перабраўся ў апарат Дзмітрыя Мядзведзева.
Выконваць абавязкі кіраўніка “Расспажыўнагляду” прызначаная Ганна Папова. Як паведаміла прэс-сакратар старшыні расійскага ўрада Наталля Цімакова, Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў адпаведныя распараджэнні напярэдадні.
"Прэм'ер Мядзведзеў прапанаваў Генадзю Анішчанка па заканчэнні гэтага дагавора перайсці на працу ў апарат ўрада на пасаду памочніка прэм'ер-міністра роўна год таму, пры заключэнні апошняга кантракту", — патлумачыла Цімакова.
Што да Ганны Паповай дык не выключана, што яна заняла крэсла Генадзя Анішчанкі часова: "Канчатковае рашэнне па кандыдатуры кіраўніка “Расспажыўнагляду” будзе прынята пазней", — падкрэсліла прэс-сакратар.
Афіцыйнае распараджэнне ўрада Расіі "Аб Анішчанка Г.Г.", падпісанае прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, было размешчана ў сераду ўвечары на сайце ўрада.
Нагадаем, адной з прычын адстаўкі газета "Ведомости" называла тое, што чыноўнік стаў некіруемым. Чалавек, блізкі да адміністрацыі прэзідэнта, заяўляў таму ж выданню, што ў Генадзя Анішчанкі даўні канфлікт з віцэ-прэм'ерам Вольгай Галадзец. Іншая крыніца, блізкая да Крамля, адзначае, што ва ўплывовага чыноўніка былі складаныя адносіны і з іншымі членамі ўрада, у тым ліку з самім Дзмітрыем Мядзведзевым.
Фота: topwar.ru.