Генпракуратура назвала літоўскае расследаванне ўмяшаннем ва ўнутраныя справы

Генпракуратура назвала літоўскае расследаванне ўмяшаннем ва ўнутраныя справы

Генеральная пракуратура выступіла са спецыяльнай заявай з нагоды таго, што ў Літве пачалі расследаванне па справе беларуса Максіма Харошына

Харошын быў уладальнікам кветкавай крамы ў Мінску, удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, дарыў жанчынам кветкі. Сілавікі падазравалі, што гэта ён разабраў вадамёт на адным з маршаў. Пасля жорсткага затрымання і знаходжання ў РУУС мужчына трапіў у лякарню. Харошын распавёў, што яго збівалі, аднак міліцыя назвала гэтыя звесткі неправеранымі. У кастрычніку Максім з сям'ёй з'ехаў у Літву. Літоўскія органы пачалі расследаванне яго заявы па працэдуры ўніверсальнай юрысдыкцыі. 

"Суб'ектыўнае тлумачэнне асобнымі службовымі асобамі нагляднага органа Літвы магчымасці ўжывання ў дадзеным выпадку інстытута універсальнай юрысдыкцыі выкарыстоўваецца як сродак ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве беларускай Генпракуратуры.

Беларускі бок заяўляе, што ў нашай краіне ідзе парверка заявы Харошына "і рашэнне будзе прынята ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі