Gods Tower прэзентуюць філасофскае відэа на песню "Liar"

Gods Tower прэзентуюць філасофскае відэа на песню "Liar"

Легенда беларускага металу Gods Tower прадставілі кліп на песню "Liar". Лідар гурта Лэслі Найф напісаў цэлую анатацыю, у якой прадстаўляе ідэю кліпа:

"Вольнае неба — уяўная хлусня. Уяўная хлусня — гэта калі людзі кажуць пра падзеі не тое, чым яны былі на самай справе, а як яны іх зразумелі. Адзін чалавек сказаў, што неба вольнае, яно належыць усім; яго спалілі за гэта на вогнішчы. Ён быў ўяўным ашуканцам, але каб зразумець гэта, трэба было, каб прайшлі стагоддзі. Але неба можа належаць толькі свабодным людзям, таму што рабам не трэба неба, рабы — гэта натоўп, яму трэба хлеб і відовішчы. Натоўпам патрэбныя вогнішчы замест зорак. Мы не хочам, каб на вогнішчах зноў спальвалі людзей, мы не хочам вяртання ў Сярэднявечча. Нам патрэбная свабода і свабодныя людзі. Нам трэба вольнае неба!".

Прэзентацыя аднайменнага сінгла "Liar" адбудзецца на вялікім канцэрце Gods Tower 25 сакавіка ў клубе Re:Public. Як кажа Найф, гэта будзе глабалістычная, годстаўэрская версія Дня Волі. 


Інфалінія: +375298517706, +375445517706.

Квіткі можна набыць ва ўсіх тэатральна-канцэртных касах горада, а таксама ў салонах сувязі "Евросеть" і "Связной" ва ўсіх гарадах Беларусі.


Квіткі анлайн:

bycard.by
ticketpro.by
kvitki.by
kassy.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі