Грамадскія актывісты запрашаюць Лукашэнку на экскурсію ў Курапаты

З такой прапановай выступіла дэмакратычная актывістка Ганна Шапуцька. Паводле яе словаў, беларускія ўлады падышлі да ракавой мяжы рэпрэсіяў, адкуль няма вяртання. На яе думку, збіццё і катаванні, ператрусы і допыты зноў павеялі страх і людзі, апроч некалькіх соцень найбольш смелых, не выходзяць на плошчу, каб спыніць гвалт.

Шапуцька запрасіла на экскурсію ва ўрочышча Курапаты Лукашэнку з сынамі, а таксама яго атачэнне, у тым ліку супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнікоў сілавых структураў.

У памінанні 29 студзеня ўдзельнічала 13 чалавек. Там таксама прысутнічалі прадстаўнікі міліцыі і КДБ, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі