Гуркоў паспрабаваў сябе ў кікбоксінгу і прайграў саперніку з Бразіліі

Гуркоў паспрабаваў сябе ў кікбоксінгу і прайграў саперніку з Бразіліі

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў паспрабаваў сябе ў кікбоксінгу —  і прайграў бой бразільцу Жонатану Алівейру, піша TUT.by. Бой адбываўся пад эгідай арганізацыі АСВ КВ у Пскове (Расія).

У першым раундзе Гуркоў пачуваўся ўпэўнена, але ў другім прапусціў удар і атрымаў накаут. Ён здолеў узняцца, аднак суддзя ацаніў стан беларускага байца і прыняў рашэнне спыніць бой. Перамогу прысудзілі бразільцу.

Гуркоў эксперыментаваў не толькі з відам адзінаборстваў, але і з вагавай катэгорыяй —  звычайна ён выступае з байцамі да 75 кг, а тут выйшаў у катэгорыі да 77 кг. Да таго ж ён нядаўна перанёс траўму і не паспеў цалкам аднавіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі