Гурт Dzieciuki прэзентаваў песню "Тадэвуш Касцюшка"
Гурт Dzieciuki прэзентаваў на Tuzin.fm песню "Тадэвуш Касцюшка". Гэтая падзея прымеркаваная да 270-х угодкаў з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, ЗША і Польшчы, якія прыпадаюць на 4 лютага.
Песня пра кіраўніка вызваленчага паўстання ўвойдзе ў новы альбом гродзенскага гурта — "Рэха". Яго рэліз запланаваны на канец лютага. Жыўцом новую песню можна будзе пачуць 27 лютага ў клубе Re:Public падчас выступу “Дзецюкоў” на музычнай прэміі “Даём рады”.
Dzieciuki: Мы не тое, каб місіянеры, але нясем адукацыю і асвету