Гурт ŠUMA прэзентуе сваю версію “Купалінкі”
ŠUMA абвяшчае конкурс рэміксаў "Купалінкі" / фота з Інстаграм-старонкі гурта
Гурт ŠUMA прэзентаваў сваю версію славутай “Купалінкі”.
Таксама музыкі абвясцілі конкурс рэміксаў на яе з прызам у $1000:
"Паколькі "Купалінка" святкуе 100-годдзе, давайце разам дамо гэтай песні другое жыццё і зробім так, каб "Купалінку" спявалі па ўсім свеце".
"Купалінка" набыла шырокую папулярнасць на пачатку 1920-х. Тады паэт Міхась Чарот апрацаваў народную песню для сваёй музычнай п'есы "На Купалле". Музыка да яе стварыў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. Абодва аўтары былі знішчаныя падчас сталінскіх рэпрэсій 1930-х гадоў, таму доўгія гады ў БССР песню выконвалі без згадкі іх імёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.