Гурту Dzieciuki дазволілі канцэрт у Мінску

Гурту Dzieciuki дазволілі канцэрт у Мінску

Мінгарвыканкам дазволіў выступ гродзенскага панк-гурта Dzieciuki у сталіцы. Пра гэта музыкі паведамілі ў сацсетках. 

Гэта будзе першы сольны выступ гурта ў сталіцы за тры гады. "Апошні наш афіцыйна дазволены сольны выступ у Менску адбыўся ажно 27 лютага 2016 г.! З таго часу мы выступалі на 100-годдзе БНР, гралі на фэсце "Наш Дзень" пад Менскам, але сольныя выступы працягвалі забараняць", — заяўляюць гродзенскія панкі. Па іх падліках, у 2018 годзе арганізатары канцэртаў атрымалі не менш за 10 адмоваў на канцэрты "Дзецюкоў" у Мінску.

Канцэрт гурта прызначаны на 28 красавіка ў клубе "Re:public". На ім адбудзецца прэзентацыя альбома "Радыё "Harodnia", а таксама прагучаць найлепшыя песні калектыву. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 31.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі