Хакейная зборная Беларусі ў Гродне прайграла Даніі — 1:2
Хакейная зборная Беларусі прайграла ў Гродне Даніі — 1:2 (0:1, 0:1, 1:0). Гэта быў паядынак у рамках “Еўравыкліку”. Адзіную ў беларусаў шайбу закінуў Дзмітрый Корабаў, а Аляксандр Мацярухін не рэалізаваў буліт. Тэкставы анлайн паядынку гл. тут.
У суботу ў Лядовым палацы ў Гродне зборныя Беларусі і Даніі сустрэнуцца зноў, пачатак а 19-й гадзіне.
Як вядома, беларуская зборная рыхтуецца да чэмпіянату свету, які 4 траўня стартуе ў Даніі. Яе сапернікамі будуць каманды Швецыі, Расіі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі.