IOWA заспявала трып-хоп
Беларуска-расійская музычная фармацыя IOWA выпусціла новую песню "Три дня холода". Трэк зроблены ў стылістыцы, не ўласцівай дагэтуль гурту. Тут мае месца трып-хоп, які адпраўляе слухача да трэкаў Portishead. Музыкі кажуць, што песня распавядае пра эмоцыі, якія чалавек перажывае пасля раставання.
У хуткім часе каманда плануе прадставіць кліп на кампазіцыю. Апошняе відэа каманды "Бьёт бит" праглядзела амаль 20 мільёнаў чалавек.
IOWA — гэта гурт з Магілёва, які ў апошнія гады працуе ў Санкт-Пецярбургу і заваёўвае ўсё большую папулярнасць у Расіі. 22 красавіка група каманда выступіць у Prime Hall з новай праграмай "Бьёт бит".