Іранскую студэнтку прынізілі за няправільнае нашэнне хіджабу і яна распранулася
Жанчыны ў Іране
Іранская студэнтка распранулася да ніжняй бялізны пратэстуючы супраць пакарання за няправільнае нашэнне хіджабу. Пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Amnesty Iran.
Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі Ісламскага ўніверсітэта Азад. Па расказах відавочцаў, дзяўчына распранулася пасля таго, як яе прынізілі за няправільнае нашэнне галаўной хусткі і разарвалі на ёй адзенне.
У гісторыю ўмяшалася ахова кампуса і перадала яе сілавікам. СМІ пішуць, што пры затрыманні студэнтку збілі — яе ўдарылі галавой аб дзверы аўтамабіля або слуп, што выклікала моцны крывацёк. Дзе яна цяпер знаходзіцца — невядома.
Amnesty Iran заклікаюць да неадкладнага вызвалення дзяўчыны. У арганізацыі кажуць, што яе маглі падвергнуць фізічнаму і сексуальнаму гвалту.
A female Iranian student removed her clothing, reportedly in protest after being assaulted by the security forces of Tehran's Islamic Azad University for not wearing a proper hijab, a viral video shows. An arrest order was swiftly issued for her, according to Iran International… pic.twitter.com/H3nLa98rew
— Iran International English (@IranIntl_En) November 2, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.