IT-сектар працягвае цягнуць ВУП Беларусі на дно

Аб'ём замежных інвестыцый няўхільна скарачаецца (ілюстрацыйнае фота)

Аб'ём замежных інвестыцый няўхільна скарачаецца (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

IT-сектар працягвае цягнуць ВУП Беларусі на дно. Яго адмоўны ўнёсак у 2023-м склаў мінус 0,9% (праўда, сёлета фіксуецца зніжэнне адмоўнага ўплыву), піша @devby.

Айці-кампаніі атрымалі летась 1,6 млрд руб прыбытку, што на 4% менш у параўнанні з 2022 годам. У краіне налічылі 24 стратныя фірмы, якія напрацавалі ў мінус 41 мільён рублёў.

Калі аб'ём замежных інвестыцый у 2022-м скараціўся амаль на 30%, то ў 2023 годзе — амаль на 40% ці на 160 млн долараў.

Агульны аб'ём замежных інвестыцый у ІТ за мінулы год склаў $233,6 млн. Інвестыцыі ўпалі фактычна да ўзроўню 2018 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі