Калі зрабіць Ціханоўскую “каралевай”, атрымаецца новая лукашэнкаўская сістэма
Калі зрабіць Святлану Ціханоўскую аналагам каралевы Лізаветы ў Вялікабрытаніі, як прапануе рэстаратар і дабраволец ва Украіне Вадзім Пракоп’еў, справы беларусаў лепей не стануць, лічыць эксперт украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч. Бо ўвогуле не павінна быць такога, каб некага проста прызначылі на спецыяльную пасаду.
— Пытанне не ў асобе, а ў функцыянале, што гэты чалавек робіць. Мы, гаворачы пра дэмакратыю, пра тое, што хочам мяняць сістэму, хочам чагосьці іншага, забываем, што дэмакратыя — гэта пэўныя правілы. Пэўныя дыскусіі, правілы выбараў. А тут давайце Ціханоўскую паставім на нейкае асобнае месца. Чым адрозніваецца гэта “давайце пасадзім” ад Лукашэнкі з ягоным народным хуралам [Усебеларускі народны сход. — Еўрарадыё], які ўнесены ў Канстытуцыю?
Навошта пладзіць тую ж піраміду ўлады, але з іншымі прозвішчамі? Калі спрабуеш адлюстраваць сістэму прыняцця рашэнняў Лукашэнкі, гэта адлюстраванне не будзе нават такім малаэфектыўным, як у Лукашэнкі. Яно будзе горшым. Таму што гэта не арыгінал, а копія, — падводзіць рысу Ігар Тышкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.