Карпенка назваў магчымую дату правядзення выбараў

Калі пройдуць выбары?

Калі пройдуць выбары? / sb.by

Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрв'ю Tochka.by распавёў, што разглядаецца некалькі магчымых дат для правядзення выбараў.

"Ёсць чатыры прыкладныя даты правядзення выбараў. Уключаючы крайнюю - 20 ліпеня 2025 года", — заявіў Карпенка.

Па календары правядзення выбараў яны павінны адбыцца менавіта да 20 ліпеня — патрабаванне дзеючага заканадаўства. Гэта нядзеля, і толькі на гэты дзень тыдня дазволена прызначаць выбары.

Астатнія тры даты Карпенка не назваў. Таксама ён адмовіўся падзяліцца тым, якую з іх асабіста ён лічыць найбольш прыдатнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі