Кая Калас падала ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Эстоніі

Кая Калас

Кая Калас / Geert Vanden Wijngaert/AP

Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас і ўрад краіны падалі ў адстаўку, перадаюць эстонскія СМІ.

Гэтая адстаўка была запланаванай. Яна звязаная з тым, што бліжэйшым часам Калас стане Вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах — узначаліць дыпламатычную службу Еўрасаюза. Яе папярэднікам на гэтай пасадзе быў Жазэп Барэль.

Выбары новага кіраўніцтва ЕС адбыліся напрыканцы чэрвеня.

На пасадзе прэм'ера Эстоніі пераемнікам Калас, як мяркуецца, стане Крыстэн Міхал. Цяпер ён узначальвае міністэрства па пытаннях клімату.

Калас была кіраўніцай урада Эстоніі з 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі