Кітаянка схавала ў зямлі болей за 15 тысяч долараў, а грошы згнілі (фота)

Фермер з кітайскай правінцыі Цзянсу прынёс у банк торбу з сапсаванымі банкнотамі на агульную суму 100 тысяч юаняў (болей за 15 тысяч долараў). Мужчына прасіў памяняць іх на цэлыя купюры.

Высветлілася, што болей за чатыры гады таму гэты скарб схавала ў зямлі яго маці. Яна змясціла банкноты ў пакет, які паклала ў металічную скрыню, а яе зарыла пад падлогай на кухні.

Сёлета фермер вырашыў ажаніцца, і маці згадала пра схаваны скарб. Сям’я раскапала грошы, але знайшла кіпу сапсаваных банкнотаў. Гэта былі ашчаджанні, зробленыя за доўгія гады цяжкай працы, піша meduza.io

Супрацоўнік банка сказаў, што наўрад ці зможа абмяняць гэтыя купюры на новыя, але паабяцаў накіраваць фотаздымкі гнілых грошай у вышэйшае аддзяленне — раптам яго пагодзіцца выдаць фермеру новыя купюры.

Фота: Imaginechina / Splash News / Vida Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі