Клуб “Графіці” зварыў піва, прысвечанае “усёй беларускай непоп-музыцы”

Клуб “Графіці” зварыў піва, прысвечанае “усёй беларускай непоп-музыцы”

Мінскі клуб “Графіці” зварыў фірмовае піва, якое атрымала назву іі прысвечанае “усёй беларускай непоп-музыцы”.

“Ідэя такая ўзялася з таго, што мы ўжо шмат гадоў займаемся музыкай. Піва і музыка паўсюль ідуць побач, але тут яны ішлі крыху паасобку, вось мы іх і аб’ядналі, — каментуе ўладальнік клуба Мікалай Маторын. — А ўласна музычнасць піва будзе праяўляцца ў яго смаку, бо, напэўна, упершыню ў Беларусі мы выкарыстоўваем мандарынавы хмель”.

Піваварня “13 Litar”, якая займаецца вытворчасцю новага гатунку, абяцае, што апроч мандарынавых нотак, Muzyk Ale будзе ўтрымліваць прысмакі ананаса ды лімона са смалістымі і травянымі адценнямі.

“Назавем гэта спробай пяра, — працягвае Мікалай Маторын. — Паглядзім, як атрымаецца, якія будуць водгукі. Калі ўсё добра, то ёсць думкі працягваць і развіваць ідэю, прысвячаючы адзін гатунак варкі канкрэтным музыкам, гуртам, стылям ды і асобным песням!”

Цяпер “музычны” гатунак піва спее, тэхнолагі абяцаюць аддаць яго на пробу аматарам бліжэй да сярэдзіны ліпеня. Як і любога крафтавага піва, Muzyk Ale зварылі абмежаваную колькасць — толькі 1000 літраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі