Кніга Гітлера стала хітом продажаў у Нямеччыне

Кніга Гітлера стала хітом продажаў у Нямеччыне

Кніга Адольфа Гітлера стала хітом продажаў у Нямеччыне. Новае выданне Mein Kampf імгненна раскупілі. УНІАН адзначае, што 70 гадоў аўтарскія правы на перадрук сумнавядомай кнігі належалі зямлі Баварыя. Але з 2016 года выданне можа надрукаваць любы жадаючы.

На апярэджанне спрацавалі гісторыкі, якія падрыхтавалі Mein Kampf з адпаведнымі каментарамі. Яны працавалі над публікацыяй тры гады. Адзначаецца, што 3200 каментароў, якія ўбудаваныя ў структуру кнігі, разбураюць міф Адольфа Гітлера.

Кніга каштавала 59 еўра і яе ўжо немагчыма знайсці на паліцах кнігарняў.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі