Колас: Адзінага трэба абраць да 7 верасня
Па словах Ўладзіміра Коласа, рашэнне пра вывад Рады беларускай інтэлігенцыі з працэсу выбару "адзінага" не прымалася. Гэта была толькі прапанова прэтэндэнта Міколы Статкевіча. Колас: "Такая прапанова прагучала з вуснаў аднаго з удзельнікаў-прэтэндэнтаў, Міколы Статкевіча. Але паколькі не было кворуму і такое рашэнне не магло быць зацверджанае, то і разглядаць яго не сталі".
Па словах старшыні Рады інтэлігенцыі, на паседжанні 11 жніўня разглядаўся праект звароту АДС да дэмакратычнай супольнасці. Зварот выкліканы пераменай у стаўленні расійскай улады да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. На думку Коласа, гэта дае беларускай апазіцыі шанец на перамогу, але толькі пры наяўнасці адзінага кандыдата. Таму было прапанавана ўнесці пункт пра адзінага кандыдата ў выбарчую Стратэгію АДС асобным пунктам.
Прычым абраць яго Ўладзімір Колас прапануе да 7 верасня - дня, на які прызначана пазачарговае паседжанне Палаты прадстаўнікоў.