“Кругавая парука”. Настаўнікаў абавязалі збіраць кампрамат на вучняў

У школе нічога новага / pixabay.com
У школе нічога новага / pixabay.com

“Працэс сфармуе інстытуцыйна аформлены спосаб даносаў грамадзян адно на аднаго”, — каментуе Еўрарадыё эксперт у сферы навукі, адукацыі і інавацый Андрэй Лаўрухін новую працэдуру афармлення характарыстык для выпускнікоў школ і вучылішчаў. Акрамя асабістых і маральных якасцяў абітурыента ў ёй мусяць быць звесткі пра яго актыўнасць, а таксама пра дысцыплінарныя спагнанні.

Прычым да маральных якасцяў аўтары дакументу аднеслі і "стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў" (разам з тактоўнасцю, адказнасцю і спагадлівасцю).

“Кругавая парука”. Настаўнікаў абавязалі збіраць кампрамат на вучняў
Андрэй Лаўрухін / здымак з архіву спецыяліста

Еўрарадыё: Навошта гэта робіцца і якіх чакаць наступстваў?

Андрэй Лаўрухін: Відавочна, што гэта патрэбна, каб атрымаць грамадска-палітычны партрэт тых, хто збіраецца вучыцца ў ВНУ. Характарыстыкамі будуць займацца школьныя настаўнікі і адміністрацыя.

Натуральна, практыка характарыстык ёсць і ў іншых, нават прадэмакратычных, краінах. У той жа Японіі інфармацыя пра вучняў збіраецца з першых класаў. Пасля яна дазваляе скласці партрэт асобы, якая выхавалася ў гэтай школе.

Але мы разумеем, што ў Беларусі гэтая ініцыятыва палітызаваная. Яе вектар скіраваны на канструяванне лаяльных грамадзян, а таксама на калектыўную адказнасць.  

Напрыклад, настаўнік дае на вучня добрую характарыстыку, той паступае ў ВНУ і мяняе палітычныя погляды. Зверху пачынаюцца пытанні: чаму? Можа, настаўнік прыкрываў вучня? А можа, разам з кімсьці яшчэ хацеў прасунуць такіх нелаяльных грамадзян у ВНУ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі