Крысціна Ціманоўская заваявала серабро на чэмпіянаце Польшчы

Кристина Тимановская в Польше / Инстаграм

Кристина Тимановская в Польше / Инстаграм

Бягуха Крысціна Ціманоўская заняла другое месца на чэмпіянаце Польшчы. Атлетка, адлічаная са зборнай Беларусі падчас Алімпіяды-2020, выдатна прабегла сваю каронную бегавую дыстанцыю 200 метраў.

Ціманаўская паказала час 22,89 секунды, прайграўшы пераможцы 0,03 секунды. Гэты час блізкі да яе асабістага рэкорду: 22,75 секунды.

Напярэдадні бягуха з Беларусі заваявала на чэмпіянаце Польшчы срэбра і ў бегу на 100 метраў.

На Алімпіядзе ў Токіа трэнеры хацелі прымусіць Крысціну Ціманоўскую бегчы не сваю дыстанцыю: эстафету 4 па 400 метраў. У двух іншых бягух, на якіх разлічвалі функцыянеры, не было зроблена дастаткова допінг-тэстаў. Ціманаўская адмовілася і абурылася сітуацыяй у інстаграме.

У адказ функцыянеры не знайшлі нічога лепшага, чым загадаць спартоўцы пакінуць гульні. У аэрапорце яна змагла прыцягнуць увагу паліцыі, так пазбегла палёту ў Беларусь і цяпер трэніруецца і выступае ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі