Курс долара ў Беларусі зноў пачаў расці
Курс долара вырас
Курс долара ў Беларусі зноў пачаў расці. Дагэтуль ён зніжаўся з мінулага тыдня.
Вынікі валютных таргоў, якія 5 верасня адбыліся на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,1657 (+0,0098 / +0,31%),
EUR: 3,4819 (не было здзелак),
RUB: 3,5592 (-0,0059 / -0,17%),
CNY: 4,4750 (+0,0213 / +0,48%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.