Курс долара вагаецца, а МЗС б'е па сэкандах. Стрым з Аляксандрам Кныровічам
Аляксандр Кныровіч
Лукашэнка зноў параўнаў беларусаў і расіян. І калі раней ён думаў, што беларусы — гэта расіяне са знакам якасці, дык цяпер кажа, што беларусы ад расіян нічым не адрозніваюцца.
А калі шчыра, хацелася б усё ж адрознівацца. І ад палякаў, і ад літоўцаў, і асабліва ад расіян. Асабліва сёння.
Вось, напрыклад, па санкцыях. Сёння Літва аднолькава не ўпускае на сваю тэрыторыю легкавікі на расійскіх і беларускіх нумарах. А ад заўтра зноў пачне пускаць аўто, зарэгістраваныя ў Беларусі. Бо ў Вільні разумеюць: беларусы адрозніваюцца ад расіян. А вось у Палацы Незалежнасці ў Мінску — не разумеюць.
Пра гэта і не толькі гаворым сёння з блогерам, дэлегатам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Кныровічам. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.