Леанід Судаленка ў бяспецы, але яму неабходна дапамога

Судаленка на волі, але патрэбна дапамога / Еўрарадыё

Судаленка на волі, але патрэбна дапамога / Еўрарадыё

У Варшаве побач з гатэлем, дзе праходзіць канферэнцыя “Новая Беларусь”, адбыўся невялікі пікет. Невядомыя людзі прынеслі плакаты са здымкамі палітвязняў, а таксама пытаннямі да Святланы Ціханоўскай.

На адным з плакатаў Еўрарадыё заўважыла інфармацыю пра экс-палітвязня, лаўрэата французскай прэміі, праваабаронцу і прававога інспектара незалежнага прафсаюза Леаніда Судаленку.

Відаць, чалавек, які прынёс яго, не заўважыў, што актывіста выпусцілі і ён ужо знаходзіцца ў бяспецы. Тым не менш, яму сапраўды патрэбна падтрымка. Кожны жадаючы можа дапамагчы мужчыне пачаць новае жыццё на новым месцы праз фонд BYSOL.

Падрабязную гісторыю пра Леаніда Судаленку чытайце па спасылцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі