Леанід Судаленка не можа звязацца з адвакатам па новай крымінальнай справе

Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Леанід Судаленка не мае магчымасці камунікаваць з адвакаткай, якую яму прызначылі абараняць у рамках завочнай крымінальнай справы. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода". Судаленка мяркуе, што ягонае права на абарону ігнаруецца.

"Фактычна гэта адмова ў прававой абароне. Пасылаю лісты сваёй адвактцы, тэлефаную на яе тэлефонны нумар, тэлефаную па Viber, але слухаўку яна не бярэ і на лісты, дасланыя па электроннай пошце, не адказвае", — расказвае праваабаронца. Ён накіраваў скаргу ў Гомельскую абласную калегію адвакатаў — прасіў аб адводзе адваката. Але просьбу праваабаронцы праігнаравалі, адвод не прынялі. Судаленка перакананы, што такімі дзеяннямі прызначаная адвакатка парушае правілы прафесійнай этыкі. Юрыстка павінна ўзгадняць пазіцыю з падабаронным. "Адвакат павінен абараняць мае правы, а значыць, хоць бы ведаць маю прававую пазіцыю адносна абвінавачвання, мае аргументы", — адзначыў гомельскі праваабаронца.

Аб узбуджэнні новай крымінальнай справы супраць Леаніда Судаленкі стала вядома мінулай восенню. Справу завялі па артыкуле "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт.361-4 КК). У сакавіку з'явілася інфармацыя, што справу будуць разглядаць завочна ў рэжыме "спецвытворчасці". Цяпер праваабаронца знаходзіцца за мяжой, ён пакінуў Беларусь летам 2023 года пасля выхаду з калоніі. Раней яго судзілі і прысудзілі да трох гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. У версіі следства гэта называлася "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі