На экс-палітзняволенага Леаніда Судаленку пачалі "спецвытворчасць"

Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

На былога палітзняволенага праваабаронцу Леаніда Судаленку ў Беларусі пачалі завочную крымінальную справу ў рэжыме "спецвытворчасці". Яго вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК).

У лістападзе 2021-га Судаленку асудзілі на 3 гады зняволення за тое, што ён дапамагаў рэпрэсаваным і іх сем'ям. Праваабаронца выйшаў на волю ў ліпені 2023-га, цалкам адбыўшы свой тэрмін, і праз два тыдні пакінуў Беларусь.

Таксама Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць на Юрыя Шчучко. Гэта актывіст і сябар Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021 годзе.

Шчучко вінавацяць па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса — арт.188 (паклёп), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), ч. 1, 2 арт. 340 (заведама лжывае паведамленне аб небяспецы), ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі).
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі