Праваабаронца Судаленка заклікаў Макрона дамагчыся вызвалення Бяляцкага
Палітвязень Алесь Бяляцкі / sb.by
Беларускі праваабаронца Леанід Судаленка заклікаў прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона дамагчыся вызвалення беларускага палітвязня, праваабаронцы, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. І для гэтага ўступіць у дыялог з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода.
Судаленка звярнуўся з лістом да Макрона, у якім расказаў пра палітвязняў у РБ (ён сам былы палітвязень). 2 ліпеня ён атрымаў афіцыйнае пацвярджэнне, што ліст неўзабаве будзе перададзены.
"Заклікаю Вас выкарыстаць свой палітычны аўтарытэт на міжнароднай арэне, уступіўшы ў дыялог з недэмакратычным урадам Беларусі ў пытанні вызвалення з турмы праваабаронцы і нобелеўскага лаўрэата прэміі міра Алеся Бяляцкага", — напісаў у звароце да Эманюэля Макрона Леанід Судаленка. Ён лічыць, што вызваленне Алеся Бяляцкага можа пакласці пачатак вызваленню ўсіх палітвязняў у Беларусі.
У лісце да прэзідэнта Францыі Судаленка параўнаў лёсы беларускіх палітвязняў з лёсамі пяці ўкраінцаў, якіх нядаўна ўдалося вызваліць з беларускіх турмаў. Ён мяркуе, што гэта было зроблена дзякуючы перамовам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і заклікае Эманюэля Макрона ўзяць з яго прыклад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.