Уладзімір Зяленскі паказаў, як сустрэлі вызваленых учора ўкраінцаў
Увечары 28 чэрвеня з'явілася раптоўная навіна пра вызваленне пецярых палітвязняў з беларускіх калоній.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паказаў, як сустрэлі вызваленых учора ўкраінцаў. Відэа апублікавана ў яго ТГ-канале.
Увечары 28 чэрвеня з'явілася раптоўная навіна пра вызваленне пецярых палітвязняў з беларускіх калоній. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян шляхам абмену.
На волі аказаліся Наталля Захаранка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "Справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.