Лукашэнка: Каб усе спартовыя залы былі занятыя з раніцы да вечара

У Беларусі спорту надаюць павышаную ўвагу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння, у часе наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту фізкультуры і сустрэчы з выкладчыцкім складам і студэнтамі ВНУ.

Паводле Лукашэнкі, на развіццё спорту ў Беларусі выдзяляюцца значныя дзяржаўныя рэсурсы. Усе слаі насельніцтва могуць займацца фізкультурай, таму кіраўнік краіны запатрабаваў, каб усе спартовыя залы і комплексы былі занятыя з раніцы да вечара. Але прыярытэт павінен быць для спартсменаў, а ўжо потым — для ахвочых займацца фізкультурай і спортам.

Таксама  Александр Лукашэнка сказаў пра добрыя вынікі працы кіраўнікоў самага высокага рангу, якія курыруюць спартовыя федэрацыі і асацыяцыі. На думку беларускага лідара, менавіта такая практыка паспрыяла таму, што Беларусь прымае ў сябе ўсё болей спартовых мерапрыемстваў сусветнага маштабу — напрыклад, чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі