Лукашэнка распавёў, што даражэй за золата і золатавалютныя рэзервы

Такую задачу паставіў ён у пятніцу, наведваючы дзяржпрадпрыемства "ЖодзінаАграПлемЭліта", перадае БЕЛТА

Кіраўніку дзяржавы паведамілі, што 41% малочнага статку па краіне засяроджана на прамысловых прадпрыемствах. Для такога спосабу гадоўлі патрабуюцца прыстасаваныя для гэтага жывёлы. Вядзецца праца па стварэнні такой беларускай пароды. Перад навукай стаіць задача да 2020 года вырашыць праблему забеспячэння фермаў уласным племянным статкам. Для гэтага ў кожнай вобласці неабходна ствараць адпаведныя селекцыйна-племянныя малочныя фермы. 

"Гэта прарыў у краіне. Гэта даражэй за золата і золатавалютныя рэзервы", — заявіў беларускі кіраўнік. 

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 Кастрычніка падаць яму нарматыўна-прававы акт з дэталёва прапісанымі ўмовамі, якія спрыяюць стварэнню такіх ферм. "Такім чынам, у нас будзе 7 фермаў. І тады мы атрымаем добры племянны матэрыял", — канстатаваў ён. 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі